Зразумець (а дакладней узгадаць) адну асаблівасьць тутэйшае ментальнасьці дапамог бацька (у сэнсе мой бацька). А было гэта так. Сёньня зранку я папрасіў яго ўлагодзіць адно пытаньне. Трэба было патэлефанаваць аднаму чэлу. Ён патэлефанаваў. Пасьля выявілася, што трэ было тэлефанаваць зусім іншаму чэлу – таму, зь якім у бацькі кепскія адносіны. А ўсё праз тое, што адна жанчына невыразна (двойчы) перадала мне інфармацыю. І вось бацька раззлаваўся з-за таго, што, маўляў, трэба спачатку добра ўсё высьветліць, каб ізноў “не аблажацца” (хаця, здавалася, з чаго б – усяго нейкае тэлефанаваньне?). У сваю чаргу сьпярша раззлаваўся і я, але хутка зразумеў важнасьць узгаданага слова з крымінальнай этымалогіяй...
Калі хоць на хвілю задумацца, ладная частка тутэйшае эксзістэнцыі складаецца з боязі гэтага самага “аблажацца”, што цягнецца ледзь ня зь ясельнай групы садка (ты ж глядзі, сынок, не падвядзі, не прымушай чырванець за сябе, не аблажайся етц. – даводзіцца чуць тут з калыскі). “Аблажацца” – г. зн. трапіць у нязручную сітуацыю, стацца аб’ектам высьмейваньня і г.д, і да т.п. І на гэтым зэкаўскім прынцыпе трымаецца нашае постсаўковае грамадства (уключна з г. званым “незалежным”). Гэта стаецца стылем жыцьця: ёсьць тыя, хто трапляе ў нязручную сітуацыю, і ёсьць астатнія, хто чакае моманту, каб “за(аб)лажаць” (у крамавых- лякарневых-аднавакновых чэргах альбо ў г. званым літпрацэсе). Аблажаць – каб ня быць аблажаным. А хто вам сказаў, што рэчаіснасьць насамрэч уяўляе зь сябе тое, што вам пра яе насьпявалі, што й вы з аўтычнай руплівасьцю працягваеце выбудоўваець у сваёй нязграбнай ноасферцы?.. Мой сябра, гледзячы на ўсё гэтае шапіто, любіць паўтараць сьледам за адным сумнеўным пісьменьнікам: “Усё гэта толькі ілюзіі”.
Пры чым тут календар. З календаром атрымаўся цалкам прагназаваны варыянт. Хапіла двух словаў “аголеныя_літаратары”, каб усчаўся гвалт. Тыя, хто пачалі лажаць праект, яшчэ нат не пабачыўшы календара ў вочы, не ўлічылі адзін нюанс. Нам, па вялікім рахунку, даўно ня страшна аблажацца (у іхным разуменьні). Мабыць, ад першага надрукаванага радка ня страшна. Творчасьць (і пісаньне, і чытаньне) = эксгібіцыянізм. А яны ўсё прымерваюць пад сябе. Ды нікога не кранаюць гэтыя ідыёцкія допісы ўсялякіх лясных сланоў. І адказам ім ёсьць слова, выразанае на грудзёх геніяльнага Сіна. З прыборам на гэтых каментатараў і іх псеўдапурытанскія норавы мы клалі. Што да “візуалізацыю трагічнай брутальнасьц граху” – то тут, мабыць, перабор. На фіга гэная гіпербалізацыя. Усё прасьцей. Тое, чаго яны прагнулі, не атрымалі й праз што гэтак раззлаваліся, мае ў календары толькі вербальнае выяўленьне...
Жыў у чэрвені зусім іншымі людзьмі й тэкстамі, чытаў паралельна каля пяці кнігаў, але, атрымаўшы сігнал календара, усё адклаў і пагрузіўся ў тэксты. Усе эз-сэі вельмі добрыя (асаблівы дзякуй табе, Севусь). Фоты й папера тэж. З радасьцю заўтра ўсіх пабачу.

- Mood:
sleepy

Comments
А наконт крытыкі - слушна, кожнаму сваё.
як хтосьці сказаў, мой партрэт самы "дрочібельный". хаця й найменш аголены.:)
Многія баяцца аблажацца менавіта таму, што ім цікава, ШТО пра іх скажуць нібыта дасьведчаныя асобы.
Рабі тое, што падабаецца менавіта табе, і не зважай ні на што ;)
А грамадства... яно рознае. Большасьць - кансерватараў-пурытанаў (нават сярод моладзі), але і ёсьць тыя, хто ганяецца за скандальна-актуальным мастацтвам. І той жа каляндар не спадабаецца як першым з-за спробы "парнаграфаваць" сучасны бел.літ, так і другім з-за недастатковай аголенасьці паэтаў. Але, павер, знайдуцца тыя, хто станоўча ацэніць гэтае пачынаньне ;)
І цяпер, паклаўшы руку на сэрца, скажы, ты ня ведаў пра гэта? Думаю, што ведаў. Дык навошта так хвалявацца?
Relax, Take It Easy!
+100
куды ж я падзенуся...