You are viewing [info]viershnick's journal

May. 23rd, 2012

holy
рэдка даю інтэрв'ю. дакладней, рэдка просяць:)
на хвалях Рацыі гутарылі "шчыра за гарбатай" пра каўку і Кафку, пра мастацкі голад і звычайнае абжорства, пра 10-годдзе "Дзеяслова" і рэдактарскую долю, пра маладых ды сьпелых, пра адносіны да пасьпяховасьці і добразычлівасьць як рысу бел. ментальнасьці, пра спанчбоба і дзіцячае чытво, пра бел. фэнтэзі і нав. фантастыку, пра аўдыёкнігі і Акуніна, пра вокладкі, якія хлусяць і пра тое, што выратуе бел. літаратуру...
за гэтую гадзіну амаль ні слова не сказаў пра паэзію і паэтаў. бо не пыталіся)
ну, сьвежых вершыкаў пачытаў.

калі цікава - там:
http://new.racyja.com/sites/default/files/mp3-programs-archive/05-12/2012-05-20_zuk_racjauhasciax_ss.mp3
тоб
Анатоль Івашчанка — пра незаўважаныя кнігі-дэбюты

Аўчыньнікава
Бурлак
Лобач
Упала
Фядута

лэбядзі..

spieu
цалкам нечакана попал под лошадь трапілі жжоначкай у сьвецкую хроніку:

На фестивале состоялась моя встреча с прекрасной парой – писателем Анатолием Иващенко и его женой. Это молодая пара, но у них уже трое деток. И они молодцы – семь лет своей свадьбы они отмечали на этом фестивале, это было так красиво! Они танцевали, нежно обнимали друг друга и целовали. Было, как, знаете, когда заезжаешь в Барановичи, и там есть озеро, и на это озеро каждый год прилетает пара лебедей...
(хто рызыкне перайсьці па лінку асьцярожна - фрывольнае фота)

было так. пайшлі ў графіці на гадавіну свайго вясельля. ну, у нас з сабой было (не падумайце, у пабе з-пад стала не налівалі). але ёрш каньяк-чынчын-бэліс-піва-гарэлка-піва (пасьлядоўнасьць умоўная, мілілітраж не даю - лепш не паўтараць) прымушае згадваць урачыстасьць з болем і трымценьнем цела.
выступалі тры гурты: "Верасень", "Мясцовыя" і "Да!Бл..". народу было назьдзіў дробна. сядзелі перад самай сцэнай і наздымалі файных відосаў (у тых ліку й кампрамату на Максіма Аляксеевіча Крукоўскага, які сьвяткаваў дзень радыя й быў пад фініш рады па самае не магу).
пасьля была галасаванка за лепшы гурт - для выхаду ў якісьці там далейшы тур якогасьці супер-мега фэсту. разам з намі галасавала чалавек 15. астатнія прыйшлі нахаляву падтрымаць сваіх сяброў.
я галасаваў за "Верасень" (трэба яшчэ гурт "Дзеяслоў" стварыць для поўнага камплекту), які граў сярэдненька, але вакалістка зьнесла мне дах. жонка - за нарачанскіх хлапцоў з "Да!Бл.." на момант іх выступу (яны былі 3-ція) я ўжо слаба разумеў тэкстА, але штосьці ў іх было вельмі гэошнае-экзістэнцыйнае. такі стары добры панкагранж. "Мясцовыя" стараліся, але акрамя барабасаў мала што было чуваць.
пасьля Памідор сьпяваў для нас з жонкай "дзень без гарэлкі", я хадзіў у бар па прастаўку, жонка штурхала нейкі тост у мікрафон...
карацей, вечар атрымаўся. каб яшчэ ня гэты .. ёрш.....

Tags:

?

holy
чаго важыць верш?
пляўка на ходніку?
усяночнага праседжваньня ў кухні перад (ненавісным) маніторам?
томіка сумнеўных тэкстаў, у якіх адзін з трохсот шчасьлівых уладальнікаў знойдзе свой радок?..
..
і няўжо ён сапраўды быў шчыры, калі напісаў - давячыся крывавым кашлем - "я не самотны"?




*у траўні 95 год, як МБ - у сьветлай краіне

зы
як высьветлілася, акурат сёньня ў сьветлую краіну адляцеў яшчэ і АС. пішучы гэты пост - ня памятаў...

Tags:

дарога

holy
Время - поездом вдаль, время - стрелами в Лету,
По несжатым полям, по отравленным рекам.
По дорогам кривым, по лесам, по болотам,
Оставляя кресты как следы за собой!

К. Кінчаў


дарога вядзе ў горад
паўз чароды гародаў
паўз краявід гаротны
у горад вядзе дарога

вядзе паўзь яры і пагоркі
паўз травяныя сувоі
пад маўклівым канвоем
першаем зыркае зоркі

паўз успаміны ды одум
паўз гаркавы куродым
паўз трызьненьні ды сны
у горад сканалай вясны

Tags:

kryl v
зьезьдзілі ў госьці да цудоўнай [info]salaminka - далёкай сваячніцы Саламеі Пільштыновай (прынамсі, духовай:)). перазагрузілі мосак. мелі шыкоўны каралеўскі прыём і задушэўныя вечаровыя гамонкі пра літаратуру і ўсё. шмат пра што не пасьпелі. напрыклад - пра эпісталярную спадчыну жыхароў РП. альбо - вельмі хацеў распытаць яе яснавяльможнага мужа пра міжканфесійную палеміку 17 ст. (...)
у дарогах туды й назад склаўся вершЫК:

крылатыя вершнікі
кудлатыя вершыкі
пярнатыя коньнікі
стракочуць бы конікі
з-пад стосаў паперы
у белай траве ры-
фмары-інтраверты

падрыгвае пер’е
з-пад пальцаў нясьмелых
выскокваюць перлы
пярнатых пісьменьікаў
крылатых пісьметнікаў
рыпяць іх прапелеры
у стосах траверы
кудлатыя зьверы
very
ы-ы-ы-ы

дарагая Саламіначка, вельмі-вельмі сумуем! )

рух

ulis
...
мой дзённы маршрут, калі хтосьці зьверху паглядзіць на гэтыя перасоўваньні, нагадае яму валтузьлівыя зігзагі якогасьці сьветляка, што б'ецца ў лямпе (калі лямпа - кватэра, а ўсё што поруч - садок, працы, крамы, запраўкі і г.д. - празрыстыя сьценкі гэтае вязьніцы). між тым, мне падабаецца. адзінае, на што бракуе часу - гэта розныя дыбры ды псеўдамастацкія занатоўкі. яно ўсё асядае дзесьці на дне мяне, каб часам стрэльнуць калматым радком.
...
учора, едучы з чарговае пасткі ў іншую, сустрэў і крышку падвез аднаго някепскага празаіка. ён, з плецачком, тыднёвай няголенасьцю і задуменнай усьмешкай ішоў на працу сваім звыклым маршрутам. кіламетраў 5-6 ён, як правіла, ходзіць пешшу. ня тое што зайздрошчу. пэўна, калі б расклад быў іншы (у сэнсе шматдзетнасьці й г.д.) - усё адно лётаў бы ў гэтым броўнаўскім руху...
...
учора дастаў запыленую кружэлку акварыюма. захацелася чагосьці вяснова-настальгічнага. забіраючы дачку з садка, уключыў гучна. ёй амаль усё вельмі зайшло. асабліва - "два трактарысты". з трэцяга разу запомніла няхітры тэкст і ўжо дэкламуе нарасьпеў старую мантру "одін жан-поль сартра лелеет в кармане, і этім сознаніем горд", чым выціскае зь мяне скупую бацькоўскую сьлязу. у трэку пра сувлехім такаца яе азадачыў радок "он сказал, я не знаю, что такое грехі", а ў "зь зіхоткай пустэчы" - "в железном дворце греха". доўга распытвала пра сэнс гэтых слоў.
...
у розных мінакоў зь вялікімі чорнымі акулярамі мне мроіцца кум. ягоны чорны шалік, на які ён нейк забыўся, цяпер у мяне на шыі.
...
зьбіраемся ў падарожжа ў горад ЛЮбові)

Tags:

pahada
пачуўшы ў барысаўскім храме віншавальнае велікоднае слова Філарэта па-беларуску, зьдзівіўся. раней чуў толькі па-руску. знаёмы сьвятар патлумачыў, што заўжды такое слова друкуецца й рассылаецца па цэрквах у білінгвальным варыянце. мова трансьляцыі пасланьня - выбар кожнага канкрэтнага сьвятара.
але яшчэ ён паведаміў дужа цікавую, як на мяне рэч. аказваецца, ужо тры гады, за ачолам Кірыла, усе парафіі РПЦ атрымоўваюць велікодныя пасланьні мітрапаліта толькі (!) на нацыянальных мовах. то бок украінцы па-ўкраінску, малдаване - па-малдаўску, якуты - па-якуцку ну і г.д. і ўсё гэта друкуецца ў Маскве. пры Алексіі такое вольніцы не было.

зы
калі прыслужнік пачаў чытаць гэтую казань са словаў "Хрыстос уваскрос" - яму адказаў няўпэўнены гаман прыхаджан: "Воістіну..."
а пасьля ўжо чытаў скрозь "уваскрэс". чамусьці такі "афіцыйны" варыянт перакладу. рэжа вуха, як і "ангелы", "Спасіцель" і г.д.

Х. У. - С. У.!

kryl v
Хрыстос уваскрос! Фiларэт вiншавау па-беларуску. Упершыню?

чакаем на 57-мы

bh
на сайце - анонс 57-га сакавіцка-красавіцкага "Дзеяслова":
http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/Theme_zero?OpenDocument

перадусім разам з шаноўнымі сябрамі [info]feduta, [info]vushasti, [info]zmij_vish, [info]pistonczyk, а таксама з усёй прагрэсіўнай грамадскасьцю чакаем на выхад нумару. мусіць зьявіцца цягам апошняга тыдня месяцу.

рэкамендацыя як жанр...

hitara
сёньня зь вялікай прыемнасьцю атрымаў "Американские стихи" шаноўнага Алеся Язэпавіча [info]feduta з вось такой дарчай прыпіскай: спадзяюся, "гэтая кніжка ня дасьць яму (т.б. мне - V.) нагоды адклікаць сваю рэкамендацыю". на што я адказаў: дык рэкамендацыя й давалася за гэтую кнігу! (якая, праўда, тады яшчэ ня выйшла ў сьвет і, можа, пра яе выйсьце ня думаў і сам Аўтар). таму якія могуць быць адкліканьні)

але вось рэкамендацыя ў СП - гэта ж цэлы жанр. зь непрапісанымі нідзе прынцыпамі й крытэрамі...
вось жа, калі каму цікава, - мая

Рэкамендацыя на ўступленне ў ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Фядуту Аляксандру Іосіфавічу  )

палеміка па last'у

holy
як кажуць, Платон мне сябра, але сутнасна слушная рэфлексія на "Пакаленьне LAST". мне падаецца, - цалкам правільныя інтанацыя й высновы: трэба працаваць ня з формай, а са зьместам. кожны на сваім месцы мусіць рупліва рабіць сваю працу й чакаць плёну...
усё невыпадкова й даволі лагічна. г.званая натуральная хада, каб яе (ну так, лёгка цяпер, з вышыні, крытыкаваць сьвятога Z. за нядальнабачнасьць і займацца футуралогіяй зь сярэдзіны 90-х, але, думаю, што ўсё склалася гэтак, як мусіла й мо ня самым горшым чынам). і тзп невыпадковы палюбому...
прыклад - Ірландыя, дзе нібыта пры ўсіх спрыяльных усяго адсоткаў пяць размаўляе па-ірландску (магчыма, гэта не зусім слушныя лічбы, кажу са словаў тых, хто там быў). на маю думку, ня ўсё так кепска, як мой дарагі кум абмаляваў...


"Структурные условия 90-х закончились и в «эпоху Лукашенко» мы теперь видим то, что и видим – логика «социалистической нации» продолжает работать, по ней действует и сам Лукашенко, который строит нацию, основной признак членства в которой –лояльность государству, с минимизированным этническим компонентом и кастрированной политической субъектностью граждан. Основная масса населения – это и есть эта «нация». На сохранение такой преемственности работает не только сам политический режим, но и , парадоксальным образом, «глобализация», появление мира, в котором «национальный вопрос» не играет такой роли, как раньше".

"По поводу нынешнего поколения: насколько оно «денационализировано»? Из опыта собственного общения со студентами могу сказать: да, выглядит все так, как если бы историческая память изъята, но интерес есть к прошлому и вопросам нации. Но у нынешнего поколения нет никакого инструмента, чтобы этот интерес развивать, даже книжек толковых и популярных по проблематике истории и прочего –не слишком много. Плюс политические условия. Это поколение “денационализировано” и в смысле политической субъектности, не может влиять на власть. Язык белорусский многие не любят, система образования «денационализирована» тоже. Но что такое вся эта «денационализация» по своему содержанию? С одной стороны – это политический режим, а с другой стороны – та же глобализация, нынешнее поколение более глобализировано, в плане потребления культуры. Способов преодоления этой денационализации несколько: делать саму «национальную культуру» и историческую память и наследие привлекательными, но не только на уровне веселого стеба (да простит меня компания Будзьма:), но на уровне создания современной инфраструктуры культуры. О политических переменах я уже молчу, но их суть для меня – приход к власти тех, кто в состоянии создать в Беларуси демократические институты и сформировать политическую нацию, решая попутно и культурные вопросы демократично".

"Стапеліі" (дубль два)

тоб
Заўтра, 11 красавіка, кафедра беларускай мовы БНТУ і студэнцкая суполка "Беларускія дойліды" запрашае на сустрэчу з паэтам Віктарам Жыбулем, які прэзентуе сваю новую кнігу "Стапеліі".

Сустрэча адбудзецца ў 18-м вуч. корпусе - гэта бліжэйшы будынак праваруч ад галоўнага корпуса БНТУ (гал. корп. БНТУ знаходзіцца ў 200-х метрах ад к/ра "Кастрычнік", такі вялікі зялёны з калонамі) - у аўд. 201 А. Пачатак а 19-й. Уваход вольны. (vyjscia niama)

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі "Будзьма!"

Aliosy

kryl v
Za vaknom snieh. Pa tv dozhd'. Padvorak plyvie. Viarnulisia z liesu - pajshou biarozavik. Usikh z dabraviesciem. Usikh astatnikh - z vialikadniem! B-)

Яна варыць суп

namiot
Кідаем бульбу ў рондаль –
буль! –
булькае бульба ўсё роўна,
быццам маленькая бомба.
Кіпень бурчыць і вуркоча,
вымкнуць з-пад накрыўкі хоча.

Зробім паменей агеньчык –
чык! –
солькі крыху дададзім.
Роўненька столькі
кінема солькі,
каб было досыць усім.

Мама, дачысьці цыбульку!
Вочкі баляць у дачулькі.
Хуценька, мама, іначай
вочка ў дачулькі заплача!

Дзякуй, матуля! Цяпер жа
дробна цыбульку парэжам,
сальцам патэльню змажам.
Будзем цыбулечку смажыць!

Кінем у рондаль цыбульку –
булькне ня горай за бульбу.
Ўсыпем грыбкоў, зеляніну…
Супчык мяшае Яніна.

Хай пракіпіцца крыху.
Скажам у бок цьху-цьху-цьху,
выключым, хай настаіцца.
Праўда, што мы чараўніцы?!.

Пакаленьне LAST

kryl v
Originally posted by [info]pan_t_joculator at Пакаленьне LAST
Тыя, каму зараз 30-ць (+ - 5 год) - гэта прадстаўнікі апошняга пакаленьня беларусаў. Ва ўсім сьвеце вядзе рэй пакаленьне NEXT - але гэта не пра нас. Мы пакаленьне LAST.
Не памыляюся. За намі ідзе ўжо не пакаленьне беларусаў, але пакаленьне грамадзянаў РБ. Ёсьць сярод іх, безумоўна, адзінкі, якія праз сям'ю ці нейкія выключныя з'явы атрымалі невылечны вірус беларускасьці. Але большасьць з маладзейшых - гэта жыхары РБ, але не беларусы. Так - яны негатыўна настроеныя да дыктатуры, так - яны значна больш цывілізаваныя, унутрана свабодныя, разумныя і перспектыўныя, але не беларускія... Бяз крыўдаў, але гэта факт і гутарка тут не пра іх. Яны напішуць самі пра сябе пазьней і на іншых мовах з дапамогаю ўсюдыіснага гуглтранслейта. Ці будзе толькі ў тых радках "у кароткае"...?
Тут - пра іншае. Пра апошняе пакаленьне, для якога "90-ыя Forever" (с).
Прадстаўнікі пакаленьня LAST - гэта людзі, якія засталі трэццю спробу беларусізацыі, пачыталі БЧБ-падручнікаў, скончылі беларускамоўныя школы і факультэты.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST нарадзілася ў Саўку, але збольшага са свабоднай сьвядомасьцю і праз гэта з патэнцыяльнай магчымасьцю стаць сапраўднымі прадстаўнікамі нацыіі без комплексу непаўнавартаснасьці, "вясковасьці", "малодшабратэрства".
Прадстаўнікі пакаленьня LAST падшпаркамі цягнуліся на дыбачках ў натоўпах 96-ай Вясны побач з легендарнымі дзядзькамі з Тутэйшых.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST пайшлі з акцябратаў і піянэраў наўпрост ў МФ, Край, БПС, беларускія скаўты.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST слухалі ULIS, Краму, НРМ разам з Нірванай і Дэпешамі і вучылі бацькоў слухаць радыё Свабоду "штовечар у жывым этэры"...
Прадстаўнікі пакаленьня LAST сьціскаючы кулакі ў падлеткавым максімалістычным запале да сьлёз шкадавалі, што не ўдзельнічалі ў першых выбарах 1994-га. Так шчыра, як юнакі-пяцідзесятнікі, шкадавалі, што не паваявалі ў 2-ую сусьветную...
Прадстаўнікі пакаленьня LAST бачылі сапраўдныя сцяг і герб і памятаюць міліцыянтаў ў канфедэратках з нашыўкамі з "Пагоняй", якія нікога не лупцавалі за БЧБ.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST пад гітару сьпавлі Мельнікава і Воюша верылі таму, што пяюць.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST называлі сваіх дзяцей Вітаўтамі, а сабе бралі псэўданімы Альгерд.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST проста верылі ў тое, што Беларусь можа быць беларускаю.
Прадстаўнікі пакаленьня LAST з'язджалі ў Штаты і спадзяваліся вярнуцца...

Калі так адбылося, што мары і надзеі неяк незаўважна распусьціліся ў паветры як міраж? Нас падманулі? Мы не ўтрымалі?.. Ня ведаю.
Ведаю толькі, што прадстаўнікі пакаленьня LAST будуць паміраць павольна і многія пакінуць, магчыма, і не горшую памяць па сабе.

І толькі вельмі балюча ўсведамляць, што нашая будучыня, праваліўшыся паўсьляпым шчанюком ў адкрыты люк, так і засталася забытая, пранізьліва скуголіць недзе там у мінулым, якое няўмольна адыходзіць ў далячынь...


------------------
не з усімі тэзамі - а перадусім змрочнымі прароцтвамі - дарагога кума згодны. але тэкст напісаны сэрцам.
каб крышачку зьбіць пафас, - мой варыянт назвы: "Пакаленьне склееных ЛАСТ".
:)
pahada
над прасьпектам незалежнасьці
маленечкая парушынка
парушала закон непазьбежнасьці
(уключна з законам узаемазалежнасьці
хуткасьці падзеньня цела
й ступені яго жалезнасьці),
кружляючы над коракамі машыннымі
па-над шэрагамі бліскучымі шчыльнымі
дзе за шыбінамі –
самотныя і шчасьлівыя
па-над шчырымі і няшчырымі
над мужчынамі й немужчынамі
па-над ходнікамі мітусьлівымі
па-над гэтай валтузьнёй мурашынаю, –
маленечкае пёрка птушынае

кружляла
аддаляючыся
па-
ма-
лу

Tags:

ізноў у пралёце)

kryl v
у рубрыцы "Культура" на сайце першай беларускай знайшлося месца і сьпявачцы Валерыі, і сьпявачцы Мадонне, і сьпеваку Саладуху. для лаўрэатаў "Залатога Апострафу" - не знайшлося. хто на што вучыўся...

між тым, яшчэ раз віншую Ігара Бабкова, Віктара Жыбуля, Алеся Плотку і Кастуся Цьвірку зь іх залатымі апострафамі!

Дэсакралізацыя

holy
Мастацкія тэксты, дзе фрывольна гуляюцца з цытатамі класікаў ды нібыта дзеля высокай мэты прыцягненьня чытачоў-неафітаў жанглююць шырокавядомымі радкамі, на маю думку, маюць нейкі сэнс толькі тады, калі ў выніку яны стымулююць альбо да перачытваньня зыходнікаў, альбо да палемікі. У іншым выпадку, калі гэта сьцёб дзеля сьцёбу (ці, тупа, - “маркетынг”), у нашай цяперашняй сітуацыі гэта недапушчальна (ня буду ўжываць эмацыйны пасаж “скокі на касьцях”).
Сама па сабе дэсакралізацыя зьява натуральная. Кшталту разьвянчаньня культу асобы незаслужана высока залезлых на Парнас "класікаў". Як вынік закону захаваньня энэргіі. Як прага да балансу, справядлівасьці й да т.п.
У піцерскіх філолагаў даўно па ўсіх гамбургскіх рахунках дэсакралізаваны Пушкін – і Пушкін-аўтар, і Пушкін-чалавек (лянота шукаць лінкі). Бліскучую дэсакралізацыю зьдзейсьніў Акунін у рамане “Ф.М.” альбо ў п'есе “Чайка” (лінк: http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/tob16?OpenDocument). Пры тым, мала хто папракне Г.Ш. Чхарцішвілі ў скоках на касьцях, бо і праца каласальная прароблена, і звышзадача – “новае прачытаньне”, прыцягненьне неафітаў і г.д. – выкананая…
Асабіста для мяне і Колас, і Купала, і, скажам, Чорны – гэтак жа, як і, напрыклад, Чэхаў ці які-небудзь Бальзак, - класіка, адкладзеная “на потым”. Тлумачу. На філфаку асноўны корпус тэкстаў быў прачытаны, але глыбака не асэнсаваны, то бок прагартаны хутчэй дзеля заліку, а ня дзеля нейкай там асалоды. Покуль жа, пэўна, час не прысьпеў. Ды й хапае іншых турбот. Пару разоў браўся за “Зямлю” Чорнага й адкладаў. На потым)
Дык вось. Усё, што пакуль адбываецца ў плане дэсакралізацыі й рэзаньня нашых “сьвятарных кароў” – чыстае вады прафанацыя, вынік вось такога павярхоўнага прачытаньня, і, у лепшым разе, маркетынг. Адзіная карысьць ад усяго гэтага – дыскусія пост-фактум, калі дасьведчаныя дзядзькІ, пардон, адрываюць азадкі й дастаюць з (ізноў пардон) запыленай похвы свае заіржавелыя дзіды-асадкі...

ёперны тэатар

kryl v


Таня, Валярына, Ан, Яна. 25 сакавіка 2012 г.

Tags:

"ЗА-2011"

kryl v
лідары галасаванкі па вызначэньні лепшай прозы за 2011 г. на цяперашні момант:
Адамовіч - 85 галасоў;
Бабкоў - 85 галасоў;
Шчур - 89 галасоў...

http://www.memos.ru/poll.php?id=41317&answers=1

жыцьцё іншых

kryl v
вельмі моцны матэрыял на 34маг "Жыцьцё іншых: Беларусь вачыма замежнікаў". калі хтосьці прапусьціў ці паленаваўся - пачытайце: http://34mag.net/post/zhyccjo-inshykh/

некалькі фрагментаў у парадку заманухі:
"Я палюбіў Беларусь. Але ўсё часцей я думаю, што люблю тое, чаго насамрэч няма. Мяне вельмі ўражваюць беларускія вёскі, ручнікі, паганскія абрады, ціхія менскія вуліцы. Ад гэтага ўсяго можна расплакацца. Я люблю сваіх беларускіх сяброў. Але ўсё, што мне сапраўды тут падабаецца, знікае, а большасць сяброў хоча з’ехаць у Еўропу".
"Уражваюць кароткія спадніцы дзяўчат у мінус 20 градусаў. Тое, як вашы жанчыны клапоцяцца пра сябе. Добра, калі хочаш здзіўляць усіх сваёй прыгажосцю штодня. Але я лепш пасплю, чым выдаткую дзве гадзіны, каб у звычайны працоўны дзень нафарбавацца і апрануцца".
"Калі я толькі прыехаў, мне падалося, што беларусы вельмі грубыя і некультурныя. Але потым я зразумеў, што гэта не іх віна. Яны атрымліваюць такі малы заробак, што ўвесь час злыя і раздражнёныя. Плаціце нармальна – і ніхто не будзе красці, усе будуць да людзей нармальна ставіцца. Хоць я ўжо да ўсяго тут прывык".

Пахі волі

hitara
Саша очень любит книги про героев и про месть,
Саша хочет быть героем, а он такой и есть.
Саша носит шляпу, в шляпе страусиное перо,
Он хватает шпагу и цепляет прямо на бедро.
Віктар Цой, “Саша”


Саша гадаваўся бяз бацькі. Як падавалася нам, дванаццаці-трынаццацігадовым, гэты факт, пры ўсіх сваіх мінусах, меў адзін вельмі вялікі й неаспрэчны плюс – ступень свабоды, якая нам і ня сьнілася.
Сярод мінусаў галоўным было татальнае безграшоўе. Сашава маці, што працавала, здаецца, рэстаўратарам у музэі, у час, калі краіна працягвала жыць па прынцыпе “скажы дзе працуеш, і я скажу, што крадзеш”, ледзь дацягвала ад авансу да заробку. Праўда, амаль ніхто з нас, хлопчыкаў зь сем’яў простых супрацоўнікаў розных НДІ, ВНУ, заводаў, сфераў харчаваньня й сацыяльнага абслугоўваньня, не раскашаваў. За вельмі рэдкім выняткам.
Газеты стракацелі выкрывальніцкімі нарысамі пра наменклатуршчыкаў, што панабудавалі шыкоўныя фазэнды пад Менскам у час, калі народ пухне з голаду, пра фірмачоў, што бессаромна нажываюцца на вачах у чэсных працаўнікоў, пра валютныя сьпекуляцыі, пра з гразі ў князі й іншую трасцу... Бацькі на кухнях абмяркоўвалі ўсё гэта, лаялі фірмачоў і сьпекулянтаў, чыталі “Огонек”, выпісвалі “Новый мір” і “Хімію і жізнь”, гадзінамі слухалі Ельцына й Кашпіроўскага, чакаючы ад іх нейкага цуду. Да зьяўленьня ж цуду ўласнага заставаліся лічаныя месяцы.
далей )

"Сім победиши"

kryl v
галасаванкі галасаванкамі, а між тым найлепшай празаічнай публікацыяй за 2011 г. лічу раман-прыпавесьць Алеся Пашкевіча "Сім победиши": http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/pas55?OpenDocument

(калі што, начальніцкіх-падначаленскіх стасункаў у нас ужо гады тры як няма)

"ULASLOVY"

kryl v


медытатыўная, засяроджаная на архетыповасьці паэзія. паэзія бяз позы. няроўная - як дыханьне вандроўніка, што ўзыходзіць на пакручастыя стромы з заплечнікам жыцьцёвага досьведу ўперамешку з абласнымі слоўцамі й мясцовымі досьціпамі, забытымі тапонімамі, што "гукаадлюстроўваюцца" (А.Разанаў), ствараючы крыху самотную ўзвышаную настраёвасьць. гэта і вершы-люстэркі, дзе адбіваюцца вушацкія азёры, дзе барочныя рысы, абрысы гатычныя, аброчныя крыжы й высокае нардычнае неба Паўночнай Беларусі зарыфмаваныя ў межах аднаго чатырохрадкоўя.

калі б аўтар даверыўся рэдактару (ці хоць уважліваму карэктару), кніга, вядома ж, выйграла.

"ТВОРЫ СОННАГА ЖАНРУ"


на маю думку, - лепшая кніга прозы(?) 2011 г.
калі вершы Джэці пераважна хуліганска-пацанскія, то проза Веры Бурлак нават не жаночая, але жаноцкая - з усім вынікальным адсюль: нелінейнасьцю мысьленьня, напаверхневай сентыментальнасьцю, поўным паглыбленьнем у вербальную стыхію мовы й разьліцьці ў ёй...

ну і цытатка з кнігі:


"ЗАКОН ВЕРШНІКА

Вершнік без галавы на галаву ніжэй таго ж вершніка, але з галавой".
kryl v
Названыя намінанты традыцыйнай літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” за найлепшыя публікацыі ў 2011 годзе.


Проза
Славамір Адамовіч (№51)

Ігар Бабкоў (№53)

Ева Вежнавец (№55)

Аксана Спрынчан (№50)

Макс Шчур (№54)


вынікі гэтай апытанкі

зрабі сваю апытанку!
www.memos.ru : www.memos.ru


Паэзія

Віктар Жыбуль (№53)

Ігар Канановіч (№53)

Мікола Касцюкевіч (№51)

Ігар Сідарук (№54)

Ірына Хадарэнка (№53)


вынікі гэтай апытанкі

зрабі сваю апытанку!
www.memos.ru : www.memos.ru


Дэбют

Марына Варабей (№55)

Змітрок Кузменка (№50)

Алесь Плотка (№52)

Юлія Цяльпук (№52)

Наталля Ярмольчык (№52)


вынікі гэтай апытанкі

зрабі сваю апытанку!
www.memos.ru : www.memos.ru

Тэксты намінантаў можна прачытаць на сайце: www.dziejaslou.by

Акрамя таго, “Дзеяслоў” уручыць прэмію аднаму са старэйшых пісьменнікаў – за ўклад у сучасную беларускую літаратуру.

Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца пры канцы сакавіка.

  • Leave a comment
  • Add to Memories

о мой блог

kryl v
штогадзіны абнаўляем анлайны з заляў суда
дзе на лавах – чарговыя ахвяры
каравай рукі крываваога правасуддзя
пракручваем калёсікамі
рэпартажы з плошчаў,
дзе зьвінчваюць і пакуюць пераважна
сяброў і блізкіх тых, што на лавах…
прагортваем фрэндстужкі
гэтыя несапраўдныя сьпіралі часу
узіраемся ў запыленыя маніторы
гэтыя няспраўджаныя алефы
гэтыя люстры Абадоны,
гэтыя чортавы вочы
зь невымернай гігабайтавай гіблынёй…
клікаем, лайкам, посьцім, перапошчваем,
ад(за)крываем дужачкі,
абвяшчаем фрэндыцыты,
ігнорым закатаванае
(асабліва ў вершаванай форме),
банім, тролім, дыбрым
ну і вядома ж – дастаўляем….
і перш як націснуць кнопку “запосьціць”
хрысьцімся і чытаем малітву:
о, мой блог,
"дай мне з душэўным супакоем прыняць усё,
што прынясе гэты допіс..."
омг

Tags:

Mar. 12th, 2012

kryl v
цікавая й зьмястоўная гутарка пра ванную й кесарава сячэньне:
http://by-mova.livejournal.com/940196.html

вучым мапу

kryl v
калісьці, калі мы яшчэ не адмянілі мульцікі, дробныя любілі мульт "Мадагаскар". сёньня Данік спытаў, які сьцяг у мадагаскара. апынулася, вось які:

Кім быць

kryl v
Хто скажа, што лепей цяперашнім сьветам,
быць гамафобам або графаманам.
Лепей вядома ж ня тым і ня гэтым.
Лепей быць профі ў сусьвеце прафанаў.

Хто скажа, што лепей цяперашнім часам,
дыктарам быць або мёртвым паэтам.
Кім быць – дыктатарам ці підарасам.
Лепей вядома ж ня тым і ня гэтым.

І можаш пісаць хоць сьцілом, хоць сьцізорыкам,
сьцілус нязграбна рыфмуючы з чэлесам.
Неба плюецца халоднымі зоркамі.
Муза санліва нашэптвае: йдзі ты, чэл, лесам.

Tags:

5-7-5

kryl v
вясна. фрэндстужка
зноў застракацілася
вершамі. цёпла.

Mar. 5th, 2012

kryl v
спадарства!
кіньце, калі ласка, хто мае выдаленым каментаром якісьці кантакт (пажадана мабілу) Касі Камоцкай. заг. дзяк.!
kryl v
"Якая лічба апошняя?"
"Што кушают у Раю?"
"А ў Раю сьпяць?"
"Хто стварыў Божаньку?"
"А ў Божанькі ёсьць крыжык?"
"А што вышэй - сонца ці Бог?" (на гэта Яна не задумваючыся адказвае: ты што, канешне Бог вышэй).

падобнымі пытаньнямі Данік засыпае нас штодня. баюся й думаць, што ж будзе далей. і гугль, блін, не дапаможа...

Tags:

да дня П.

kryl v
у працяг допісу: http://viershnick.livejournal.com/152923.html

учора, забіраю Яну з саду (загадзя патэлефанаваўшы выхавацельцы, каб адаслала апранацца). Яна, убачыўшы мяне ў разьдзявальні: "О, гэта мой тата! Мой тата - беларускі пісьменьнік! Ён напісаў ужо тры, не чатыры кнігі..." у разьдзявальні яшчэ двое бацькоў. я, жадаючы, праваліцца скрозь зямлю: "Яна, перастань. замаўчы". нейкая матуля: "Ну навошта ж маўчаць, трэба расказваць усім, чым ганарысься"... а Яна сабе працягвае, зьвяртаючыся да хлопчыка з групы, задзірыстым голасам: "а твой тата піша вершы? не? а мой піша!.." і далей: "я хачу, каб у гонар таты назвалі плошчу - Плошчай Таты"
я ня стаў тлумачыць, што гэта робіцца як правіла пасьмяротна.

а пасьля мы зь Янай паехалі глядзець на сапраўдных і, дзякуй Богу жывых беларускіх пісьменьнікаў...

Tags:

абнаўленьні

kryl v
а вось і зьмест сьвежага "Дзеяслова": http://dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/HTMLPage/search?OpenDocument

абнаўленьні

kryl v
пастаўлены на сайт 55-ты нумар "Дзеяслова".
тут: http://dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/Search55?OpenDocument
kryl v
я, напэўна, скончаны рэтраград, але фэйсбук зь яго лайканьнем, мінімалісцкімі допісамі, каравымі сьпіралямі часу нагадвае няспраўджаны алеф і крывое люстра абадоны ўвадначасьсе.
зь іншага боку, жж са сваімі фрэндыцытамі, забаньваньнем і кАтамі - маральна састарэў. што далей?)
вядома ж, заўсёды былі (і будуць) тыя, каму цікавей сачыць за футбольнымі ці серыяльнымі жарсьцямі, чым жыць тут і цяпер. але з вынаходніцтвам сацсетак з зашкальваньнем энтрапіі г.зв. пратэстная энэргія мажлівых пасіянарыяў паступова сыйшла кудысьці глыбока ў кібер-каналізацыю.
у кожным разе, той, хто ўсё гэта прыдумаў, ведаў, што рабіў...

Tags:

Latest Month

May 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

" "

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow